The Astrophysical Journal | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: The Astrophysical Journal[1] |
Тып | навуковы часопіс[d] і часопіс адкрытага доступу[d] |
Выдавец | IOP Publishing[d] |
Краіна | |
Рэдактар | Ітан Вішняк[d] |
Заснавана | 1895 |
Тэматыка | астраномія і астрафізіка |
Мова | англійская[1] |
ISSN | 0004-637X і 1538-4357 |
Вэб-сайт | iopscience.iop.org/… (англ.) |
The Astrophysical Journal (з англ. — «Астрафізічны Часопіс», скар. ApJ, Astrophys. J.) — навуковы часопіс, які выдаецца ў ЗША і ў якім публікуюцца артыкулы па астрафізіцы і астраноміі. Заснаваны ў 1895 годзе астраномамі Джорджам Хейлам і Джэймсам Кілерам. Імпакт-фактар часопіса ў 2011 годзе — 6,024[2].
З 1953 года часопіс публікуецца разам з The Astrophysical Journal Supplement Series (з англ. — «Дадаткі да Астрафізічнага Часопіса», ApJS), якія змяшчаюць дадаткі да часопіса. Абодва выданні публікаваліся выдавецтвам Чыкагскага ўніверсітэта для амерыканскага астранамічнага таварыства. Са студзеня 2009 года публікацыяй часопіса займаецца выдавецтва Institute of Physics .
The Astrophysical Journal Letters (з англ. — «Лісты Астрафізічнага Часопіса», ApJL) — яшчэ адзін дадатак, якое дазваляе хутка публікаваць кароткія нататкі да значных апублікаваных артыкулаў.